41 тэатральны сезон у Маладзёжным адкрыўся прэм’ерным паказам спектакля «Адзін дзень да канца свету»

21.09.2026 

Прэм’ера спекталя па матывах рамана Рэя Брэдберы «451° па Фарэнгейту» і апавядання «Заўтра канец свету» адбылася ў Маладзёжным тэатры. Спектакль даследуе тэмы катастрофы, далікатнасці свету і пераасэнсавання жыцця, каштоўнасць якога заключаецца ў звычайных паўсядзённых момантах. Пастановачная група паспрабавала яшчэ ў тэатральным фае паглыбіць гледачоў у фантастычную атмасферу. Падрабязней у рэпартажы Алесі Давідовіч.