21.09.2026
Прэм’ера спекталя па матывах рамана Рэя Брэдберы «451° па Фарэнгейту» і апавядання «Заўтра канец свету» адбылася ў Маладзёжным тэатры. Спектакль даследуе тэмы катастрофы, далікатнасці свету і пераасэнсавання жыцця, каштоўнасць якога заключаецца ў звычайных паўсядзённых момантах. Пастановачная група паспрабавала яшчэ ў тэатральным фае паглыбіць гледачоў у фантастычную атмасферу. Падрабязней у рэпартажы Алесі Давідовіч.
