Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае на юбілейны вечар беларускага кампазітара, педагога, старшыні Беларускага саюза кампазітараў Алены Атрашкевіч

08.04.2026 

Творца прадставіць праграму са сваіх песень у выкананні студэнтаў Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, а таксама раскрые гісторыю стварэння музычных твораў, агучыць цікавыя факты сваёй творчай біяграфіі, падзеліцца педагагічным вопытам, раскажа аб прынцыпах сваёй працы, пра тое, як выхоўваць маладыя таленты і што для яе значыць быць настаўнікам. Таксама можна будзе пазнаёміцца з тэматычнай выставай «Міншчыны светлы напеў», прысвечанай юбілею Алены Віктараўны.

Фота: Нацыянальная бібліятэка Беларусі