08.04.2026
Творца прадставіць праграму са сваіх песень у выкананні студэнтаў Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, а таксама раскрые гісторыю стварэння музычных твораў, агучыць цікавыя факты сваёй творчай біяграфіі, падзеліцца педагагічным вопытам, раскажа аб прынцыпах сваёй працы, пра тое, як выхоўваць маладыя таленты і што для яе значыць быць настаўнікам. Таксама можна будзе пазнаёміцца з тэматычнай выставай «Міншчыны светлы напеў», прысвечанай юбілею Алены Віктараўны.
Фота: Нацыянальная бібліятэка Беларусі
