20.12.2025
Экспазіцыя «Элегантнасць срэбра: скарбы Аманскага двара» дэманструе багацце гістарычнай і культурнай спадчыны азіяцкай дзяржавы. Прадугледжаны розныя раздзелы, якія знаёмяць гледача з разнастайнымі гранямі аманскай культуры, яе звычаямі і традыцыямі. На адкрыцці выставы пабывала наш карэспандэнт Марыя Казлова.
