Выставу з калекцыі Нацыянальнага музея Султаната Аман можна ўбачыць у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь

20.12.2025 

Экспазіцыя «Элегантнасць срэбра: скарбы Аманскага двара» дэманструе багацце гістарычнай і культурнай спадчыны азіяцкай дзяржавы. Прадугледжаны розныя раздзелы, якія знаёмяць гледача з разнастайнымі гранямі аманскай культуры, яе звычаямі і традыцыямі. На адкрыцці выставы пабывала наш карэспандэнт Марыя Казлова.