У Палескім драматычным тэатры стартаваў 21 тэатральны сезон

29.09.2026 

Новы год у культурнай установе пачаўся з прэм’еры. Афіша тэатра папоўнілася спектаклем «Дзеці панядзелка». Камедыйны сюжэт пабудаваны вакол акалічнасцей жыцця сяброў Ларэнца і Фабрыцыа. Заблытаўшыся ў непрадказальных абставінах, яны вымушаны маніць усім навокал на кожным кроку. Дынамічны сюжэт з італьянскім каларытам з цягам часу прымае сур’ёзны абарот, і выйсці сухімі з вады становіцца амаль немагчыма. Ці знайшлі паратунак сябры і ці засталіся яны ў добрых зносінах пасля самых небяспечных сітуацый – даведаюцца гледачы спектакля. На прэм’еры пабывала наш карэспандэнт Ксенія Сітнік.