29.09.2026
Экспазіцыя ўражвае маштабам і разнастайнасцю – больш за 500 работ ад 200 аўтараў з усёй краіны. Прадстаўлены творы ў розных відах і жанрах выяўленчага мастацтва, уключаючы жывапіс, графіку, фатаграфію, скульптуру, дэкаратыўна-прыкладное, лічбавае мастацтва і інсталяцыі. 4 работы на тэму масак розных народаў стварыла мастачка Ганна Кохан. Адна распавядае пра італьянскую культуру, венецыянскі карнавал. Яшчэ адна прысвечана карэйскай культуры, а менавіта маскам Хахвэ. Ёсць і работа, на якую натхніла мастацтва Кітая. Тут раскрываецца традыцыя Сычуаньскай оперы, адзначыла Ганна Кохан.
