У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава «Акварэль – маё жыццё»

22.09.2026 

Праект прадстаўляе работы выдатнага віцебскага мастака і педагога Фелікса Гумена і прысвечана яго 85-годдзю з дня нараджэння. Экспазіцыя аб’ядноўвае маляўнічыя краявіды Віцебска і яго наваколля, а таксама матэрыялы з творчых пленэраў: работы з музея-запаведніка Васіля Паленава і серыі карцін з каларытнай Тарусы – горада, услаўленага вядомымі рускімі пісьменнікамі Марынай Цвятаевай, Мікалаем Забалоцкім і Канстанцінам Паўстоўскім. Расказала загадчык сектара мастацкіх выстаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вікторыя Харытонава.

Фота: nlb.by