12 верасня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: скрыпічныя п’есы ў выкананні Іегуды Менухіна;
– у 01:00 – «Чытанка»: вершаваныя творы Алены Басікірскай;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»: запісы ансамбляў скрыпачоў - Вялікага тэатра Расіі і Сібіры;
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны архімандрыту Серафіму (Цяпачкіну);
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: паэзія Пятра Прыходзькі ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: песні Валянціны Сярых;
– у 9:05 — «Любімыя мелодыі»: запісы дацкага спевака, кампазітара, арганіста, піяніста і прадзюсара Томі Сібаха;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: урыўкі з успамінаў славутай спявачкі Алены Абразцовай, упрыгожаныя музычнымі ілюстрацыямі;
– у 10:05 і 16:00 – праект «Памяць сэрца» раскажа аб ваенных падзеях на Жлобіншчыне;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з савецкага фільма «Раманс пра закаханых»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: «Месяцавая саната» і іншыя творы Людвіга ван Бетховена;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня» - знаёмства з актрысай Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы Маргарытай Грачовай;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: запісы беларускіх музыкантаў у супрацоўніцтве з дырыжорам Валерыем Гергіевым;
– у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» прысвечаны стогадоваму юбілею народнага артыста Беларусі, спевака Валерыя Глушакова;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць творы Георга Муфата ў выкананні ансамбля «La Petite Bande», «Джазавыя краявіды» прапануюць запісы рытм-энд-блюзавага спевака Айзека Хейза;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» пачуем голас амерыканскага акцёра і спевака Дзіна Марціна;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: радыёспектакль «Маленькі прынц» паводле прозы Антуана дэ Сент-Экзюперы і музыкі Яўгена Глебава. У пастаноўцы занятыя артысты мінскіх тэатраў. Год запісу 1996;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: альбом Біла Бэры «Shortcake» 1978 года;
- у 21:30 - «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Новая зямля» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў, запіс 1976 года;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа ў сусвет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены