– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: творы Вольфганга Амадэя Моцарта, Антаніна Дворжака, Іагана Штрауса і іншых з рэпертуару Венскага філарманічнага аркестра;
– у 01:00 – «Чытанка»: апавяданні Паліны Корневай з цыкла «Запіскі юнай хірургіні»;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»: запісы аркестраў Віктара Сільвестра і Станіслава Фіялкоўскага;
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны гісторыі свята-Прэабражэнскага храма ў аграгарадку Парплішча
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Юлія Таўбіна ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: песні беларускіх кампазітараў на вершы Міхаіла Ясеня;
– у 9:05 — «Любімыя мелодыі»: дуэт Джун Картэр і Джоні Кэша;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: фрагменты аўтабіяграфіі Пласіда Дамінга і оперныя арыі ў яго выкананні;
– у 10:05 і 16:00 – праект «Памяць сэрца» пазнаёміць з ваеннымі старонкамі гісторыі Лёзненшчыны;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з фільма «Вакзал для дваіх»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: камерныя творы Паўля Хіндэміта;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня» - інтэрв’ю з салісткай Маладзёжнага тэатра эстрады Інгай Кісялёвай;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: успаміны кампазітара Генрыха Вагнэра аб ваенных гадах, запіс з фондаў Белтэлерадыёкампаніі;
– у 13:00 –у праграме «Натхнёныя музыкай» - сустрэча з народнай артысткай Беларусі, зоркай балета Ірынай Яромкінай;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць творы старадаўніх італьянскіх кампазітараў, «Джазавыя краявіды» прапануюць мелодыі соўл-групы «Harold Melvin & the Blue Notes»;
– у 18:10 – з праектам «Вечары на канапе» ўспомнім савецкага артыста Аркадзя Райкіна;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая дзея музычнай камедыі Ісака Дунаеўскага «Пад купалам цырка. Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1984 годзе;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: лепшае са спадчыны трамбаніста і кампазітара Боба Брукмаера;
- у 21:30 - «Радыётэатр плюс»: фрагмент аповесці Янкі Брыля «Золак, убачаны здалёк». Выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, запіс 1983 года;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены
