Праект «Маладзёжны сімфанічны аркестр Беларусі» праходзіць у Мінску

07.08.2026 

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі аб’яднала маладых таленавітых музыкантаў з усіх рэгіёнаў нашай краіны. Мастацкі кіраўнік і дырыжор – старшы выкладчык кафедры духавых інструментаў і аркестравага дырыжыравання акадэміі Аляксандр Шатаў.
Падчас выбару праграмы канцэртаў улічвалася спецыфіка пляцовак. Аркестр рыхтуе рэпертуар, які складаецца з прызнанай класічнай музыкі, акадэмічных твораў, у тым ліку і замежных. Вядома, важна на канцэртах такога кшталту прадставіць беларускую нацыянальную культуру. Пазнаёмілася з зусім новым рэпертуарам і скрыпачка з Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Марыя Строцкая.
З самага першага дня праекта музыканты збіраюцца ў сценах акадэміі на рэпетыцыі. Ёсць тыя, хто ўжо спрабавалі сябе ў сімфанічным аркестры, а некаторыя іграюць у такім маштабным калектыве ўпершыню, як, напрыклад, кларнетыст з Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа Арсеній Баннікаў.