У Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстава «Пасланнікі веры: іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь»

28.07.2026 

Часовая экспазіцыя прысвечана паслядоўнікам і вучням Ісуса Хрыста – апосталам. Увазе наведвальнікаў прадстаўлена каля 30 твораў сакральнага жывапісу XVII – пачатку XIX ст.ст. Абсалютная большасць паходзіць з Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, расказвае загадчык аддзела старажытнабеларускага мастацтва ўстановы Алена Карпенка.