22 ліпеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: танга Астара П’яцолы;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творчасць сям’і Моцартаў;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы заходнегерманскай групы Silver Convention;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з піяністкай і кампазітарам Мерэдзі;
- у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» раскрые сакрэты прыгатавання дранікаў;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Эдзіты П’ехі;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі да фільма «Вальгала: Рагнарок»;
- у 08:15 – «Проста пра навуку»: укараненне сучасных тэхналогій у медыцыне;
- у 08:30 – «Кнігасвет»: навіны літаратуры і кнігавыдання;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: навукова-фантастычны раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія»;
- у 09:00 – «На родны лад»: рэлігійныя і народныя святы, прыкметы, традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05  – «Класіка раніцай»: творы Антоніа Баціні, Джузэпэ Вэрдзі, Фелікса Мендэльсона, Джаакіна Расіні і Сяргея Пракоф’ева;
- у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: працяг рамана «Вырай» Вікторыі Кляўко;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: альбом у стылі «басанова» Джона Хендрыкса, 1961 год;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі –пісьменнік, краязнавец, географ, ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ігар Пракаповіч;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы джаз-ансамбля «Алегра»;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: паэма Джорджа Гордана Байрана «Дон Жуан», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагменты балета Яўгена Глебава «Тыль Уленшпігель» паводле рамана Шарля дэ Кастэра;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы кампазітара Франца Шуберта;
- у 18:15 – праект «У свеце музыкі», прысвечаны асобе і творчасці Лучана Павароці;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёверсія цырымоніі ўзнагароджання і гала-канцэрта XXIV Міжнароднага дзіцячага музычнага кокнкурсу «Віцебск», які адбыўся ў межах «Славянскага базару ў Віцебску-2026»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Змітрака Бядулі «Іванка-прасцячок»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы піяніста Уільяма Капэла.

У праграме магчымы змены.