19 ліпеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы ірландскага скрыпічнага трыа FidI і эстонскай групы Klapp;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар» настроіць на музыку Карла Філіпа Эмануэля Баха;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: запісы народнага артыста Расіі Дзмітрыя Хварастоўскага;
- у 8:05 і 23:00 – праект «Прачулым радком» пазнаёміць з асобай і творчасцю беларускага празаіка і навукоўца Ягора Жукоўскага;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: прагучыць голас народнага артыста СССР Мікалая Слічэнкі;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы нямецкай спявачкі і актрысы Нэны;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні» 2004 года;
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: навінкі кнігавыдання і літаратурнага жыцця;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з мультфільма «Ну, пачакай!»;
- у 10:30 і 20:30 – праграма «Зямля майстроў» раскажа пра саломку ў беларускім народным мастацтве;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: іграе Русудан Хунцарыя;
- у 11:30 – «Віртуозы»: знаёмства з мастацтвам керамікі;
- у 12:00 і 17:00 – «Рэтра-хіт»: песні, што вяртаюць у маладосць;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай»: завітаем у Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: працяг размовы аб укараненні сучасных тэхналогій у медыцыне;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе паслухаць аркестравыя сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля, у «Джазавых краявідах» прагучыць запісы ансамбля «фры-джаза» Art Ensemble of Chicago;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец»: узгадаем палотныя і пятроўскія песні;
- у 18:10 – «Вечары на канапе»: звернемся да творчасці беларускага спевака Эдуарда Міцуля;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: працяг Гала-канцэрта зорак сусветнай оперы, які ладзіўся ў Вялікім тэатры Беларусі ў 2022 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: карэльская народная казка «Разумны казачнік»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы гітарыста Кэні Барэла 1957 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёспектакля «Самы высокі паверх» паводле аднайменнай аповесці Алеся Савіцкага. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1971 года;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: у цэнтры ўвагі – кампазітар Рольф Урс Рынгер.

У праграме магчымы змены.