02.06.2026
У Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Івана Каладзеева адбылася творчая сустрэча са старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаным дзеячам культуры Беларусі, лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі Міхасём Пазняковым. Яна атрымала назву «Святое правіла ў родным краі» і была прысвечана творчасці вядомага аўтара. Падрабязнасці ў Маргарыты Прохар.
Фота: borlib.by
