2 мая ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка фінскага квартэта «Ma Rouf» і дацкай клезмер-групы «Mames Babegenush»; 
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Георга Фрыдрыха Гендэля;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: фартэпіянныя канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта; 
– у 7:30 – «Духоўная спадчына»: расповед пра свяшчэннапакутніка XX стагоддзя Міхаіла Навіцкага;
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Навума Гальпяровіча гучаць у выкананні артыста Алега Вінярскага; 
– у 8:15 – «Наша музыка»: запісы Нэлі Багуслаўскай і Ізмаіла Капланава; 
– у 9:05 — «Любімыя мелодыі»: песні з рэпертуару Энгельберта Хампердзінка; 
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: успаміны сучаснікаў пра Сяргея Рахманінава і музычныя ілюстрацыі; 
– у 10:05 і 16:00 – «Памяць сэрца»: ваенныя старонкі ў гісторыі Шклова; 
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць фільм «Чарадзеі»; 
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Першая віяланчэльная саната Іаганеса Брамса;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня»: сустрэча з салісткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Вольгай Цярэнцьевай; 
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Настаўнікі і вучні», прысвечаная педагогу-піяністу Ірыне Цвятаевай. Запіс 1997 года; 
– у 13:00 - «Натхнёныя музыкай» раскажа аб прэм’еры вадэвіля «Утаймаванне мужчын» у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць квартэтры Франца Шуберта і Ёзефа Гайдна, «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з групай «Isley Brothers»;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» спявае Марк Бернэс; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка аперэты Мікалая Стрэльнікава «Халопка». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1984 годзе. Сярод выканаўцаў – народныя артысты СССР Юрый Якаўлеў і Уладзімір Этуш;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: фрагменты альбома Джо Паса «Simplicity»;
- у 21:30 - «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «У Забалацці днее» паводле аднайменнай аповесці Янкі Брыля. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1952 года;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі. 

У праграме магчымы змены