30.04.2026
Сталічныя гледачы нарэшце ўбачаць айчынны баёпік «Адно на дваіх» аб ваенных лётчыках, якія вырашылі не катапультавацца, а выратаваць людзей на зямлі. З моманту трагедыі ў небе над Баранавічамі, якая забрала жыцці маёра Андрэя Нічыпорчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенкі, прайшло пяць гадоў. Іх подзвіг не забыты і ўвекавечаны ў стужцы Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёрам Іванам Паўлавым. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.
