28.04.2026
Сустрэча ладзіцца штогод на базе Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова. Навуковая падзея традыцыйна аб’ядноўвае даследчыкаў, якія аналізуюць гісторыю рэлігіі і яе актуальныя пытанні. У праграме было запланавана і правядзенне круглага стала «Месца і роля сусветных рэлігій у зацвярджэнні міжнацыянальнай і міжрэлігійнай згоды». Вынікі канферэнцыі падводзіць яе каардынатар, загадчык кафедры гісторыі і філасофіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Віктар Старасценка.
Фота: msu.by
