11 красавіка ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Лероя Андэрсана, а таксама кампазіцыі вакальнага ансамбля «Swingle Singers»; 
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Яна Сібеліуса;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: запісы лютніста Юрыя Дубнавіцкага і ансамбля старадаўняй музыкі «Кантрданс»; 
– у 7:30 – праграма «Духоўная спадчына» раскажа аб таямніцах Турынскай плашчаніцы;
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Міхася Чарота гучаць у выкананні артыста Алега Вінярскага; 
– у 8:15 – «Наша музыка»: творы Міхаіла Ельскага і Яна Давіда Голанда; 
– у 9:05 - «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні брытанскай вакалісткі Лізы Стэнсфілд; 
– у 9:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам» прысвечана Парыжу 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя. Прагучаць успаміны Аляксандра Вярцінскага і музычныя ілюстрацыі; 
– у 10:05 і 16:00 – праграма «Памяць сэрца»: расповед пра Азарыцкі канцлагер; 
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць фільм Эльдара Разанава «Вакзал для дваіх»; 
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Фартэпіянны канцэрт Антона Арэнскага 1882 года;
– у 11:30 – госць «Арт-гасцёўні» - вядучы майстар сцэны Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Руда; 
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя» прысвечана памяці беларускага кампазітара Віктара Капыцько. Прагучыць перадача з фондаў радыё «Музычныя далягляды»; 
 - у 13:00 – «Натхнёныя музыкай»: сустрэча з заслужанай артысткай нашай краіны Аленай Шведавай;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць «Дывертысменты» Вольфганга Амадэя Моцарта для струнных і духавых інструментаў, у «Джазавых краявідах» - запісы Энгельберта Хампердынка;
– у 18:10 – праект«Вечары на канапе» раскажа пра зорку эстрады мінулых гадоў – Ніну Дулькевіч; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: опера Мікалая Рымскага-Корсакава «Залаты пеўнік» паводле казкі Аляксандра Пушкіна. Запіс па трансляцыі з канцэртнай залы імя Чайкоўскага(Масква) зроблены ў 1986 годзе. Прагучыць першая частка пастаноўкі;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі тэнар-саксафаніста Уіліса Джэксана;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Званы Віцебска» паводле аднайменнай п’есы Уладзіміра Караткевіча. Запіс 1979 года;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа на крылах электроннай музыкі. 

У праграме магчымы змены