09.04.2026
Экспазіцыя прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Барыса Аракчэева. У яе ўвайшло каля 20 карцін з калекцыі сям’і мастака. Зараз актыўнай работай па папулярызацыі творчасці Барыса Уладзіміравіча займаецца яго малодшая дачка Аксана Аракчэева.
Фота: kultura-info.by
