9 красавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка брытанскай фанк-групы «Olympic Runners»; 
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы мексіканскай спявачкі Лілы Даўнс;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні Вячаслава Дабрыніна;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: мелодыі амерыканскага кампазітара Майкла Джакіна;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны народнаму паэту Беларусі Аркадзю Куляшову;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Шэрыл Кроў;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі з фільма "Царства Нябеснае;
- у 8:15 - праграма «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Таіса Бондар «Час, калі нас любілі»; 
- у 09:00 – «На родны лад»: традыцыйныя святы, народныя прыкметы, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я; 
- у 9:05 - «Класіка раніцай»: сімфанічныя творы Мікаэла Тарывердыева і Аляксея Мачаварыяні; 
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Джэк Лондан «Марцін Ідэн», выканаўца – артыст Алег Сідорчык; 
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: сімфанічная паэма Ферэнца Ліста «Прэлюды»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: музыка Эдзі «Локджа» Дэвіса; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Госць студыі – загадчык лабараторыі прыродазнаўчых ведаў «Планетарый» МДПДіМ Аляксандр Мікуліч;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Вані Стойкавіч;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Барыса Беднага «Дзяўчаты», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагмент Трэцяй сімфоніі Уладзіміра Каральчука – з саліруючым кларнетам;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: арыі з опер Джакама Пучыні ў выкананні Ёнаса Каўфмана;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: матэты і кантаты Іагана Себасцьяна Баха ў выкананні ансамбля старадаўняй музыкі «Vox Luminis»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»; 
- у 23:00 – «Музычны вечар»: балетная музыка Людвіга Мінкуса.
У праграме магчымы змены