08.04.2026
У экспазіцыі прадстаўлены жывапіс пачатку 1970-х гадоў, фотаздымкі, лісты Аракчэева. Своеасаблівы мастацкі марафон ладзіцца на працягу двух месяцаў не толькі ў Мінску. Выстава «Барыс Аракчэеў. Творчая спадчына» адкрыецца 17 красавіка ў Мастацкай галерэі імя Б. Аракчэева ў Крупках, 29 красавіка «Рака часу» – у Музеі «Прастора Хаіма Суціна», што ў Смілавічах. А 25 мая ўсіх улюблёных у жывапіс майстра будуць чакаць у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі на выставе «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака».
Фота: minsknews.by
