– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка групы «Beatles»;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы эстонскага кампазітара Яана Раэтса;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: спявае Рыкі Марцін;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы дацкага піяніста і кампазітара Джакаба Ладэгаарда;
– у 07:20, 13:15 –праграма «Беларуская спадчына» прысвечана Благавешчанню;
– у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні на словы Льва Ашаніна;
– у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да мультфільма студыі «Pixar» «Уверх»;
- у 08:15 – праект «Проста пра навуку»: стварэнне аўдыягідаў;
- у 8:30 – праграма «Кнігасвет»: навіны літаратуры і кнігавыдання;
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Таісы Бондар «Час, калі нас любілі»;
– у 09:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы і традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: творы беларускага кампазітара Мікалая Чуркіна;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Джэк Лондан «Марцін Ідэн», тэкст чытае артыст Алег Сідорчык;
– у 11:30 і 18:15 – праект «У свеце музыкі» пазнаёміць з асобай і творчасцю спявачкі, народнай артысткі СССР Тамары Мілашкінай;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Сэмі Дэвіса-малодшага ў суправаджэнні аркестра Каўнта Бэйсі;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Макаранка і вядучы навуковы супрацоўнік установы Дзмітрый Самахвалаў;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Джорджэ Мар’янавіча і ансамбля «ABC»;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Барыса Беднага «Дзяўчаты», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Другая - «Юнацкая» - сімфонія Яўгена Глебава;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: творы кампазітара Ігнаца Плэеля;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка бандэнеаніста Даніэля дзі Банавентуры (Італія), трубача Паола Фрэзу (Італія) і карсіканскага вакальнага ансамбля «A Filetta» (Францыя);
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»: народная казка «Як курачка пеўніка ратавала»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы піяніста Аляксея Чарнова.
У праграме магчымы змены.
