Опера «Царская нявеста» памяці Аркадзя Саўчанкі прагучыць у Вялікім тэатры Беларусі

07.04.2026 

Опернаму спеваку Аркадзю Саўчанку сёлета магло б споўніцца 90 гадоў. Яго рэпертуар налічваў больш за 50 вядучых партый ад Моцарта да Вердзі, ад Чайкоўскага да сучасных беларускіх кампазітараў. 45 гадоў народны артыст СССР аддаў служэнню сцэне Вялікага тэатра Беларусі. Сёння за дырыжорскім пультам Юрый Караваеў. Партыю Сабакіна ўпершыню выканае вучань Саўчанкі – Дзмітрый Капілаў. У фае бельэтажа будзе працаваць выстава, прысвечаная творчасці Аркадзя Саўчанкі.

Фота: Вялікі тэатр Беларусі