06.04.2026
Праект прысвечаны 45-годдзю ўстановы і паказвае вядомых людзей, што збіралі і папаўнялі яе калекцыі. Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў і плённаму ўзаемадзеянню са сваякамі, навукоўцамі, пісьменнікамі, аматарамі-энтузіястамі фонды папоўніліся самымі разнастайнымі артэфактамі, а сам музей зрабіўся галоўнай установай па захаванні культурнай спадчыны, звязанай з Максімам Багдановічам. Расказала вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Мышкавец.
Фота: Літаратурны музей Максіма Багдановіча
