6 красавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Ганны Герман і Мусліма Магамаева;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі Стыві Уандэра;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы ізраільскага кампазітара Ехезкеля Раза;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» раскажа аб жыцці і творчасці кампазітара Віктара Помазава;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Дэміса Русаса;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Уладзіміра Дашкевіча да савецкай стужкі «Без сям’і» паводле аднайменнага твора Гектора Мало;
- у 08:15 - «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні», прысвечаная жыццю і творчасці рускага бібліяёграфа і бібліяфіла Сяргея Сабалеўскага;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: Таіса Бондар «Час, калі нас любілі»;
 - у 9:00 - «На родны лад»: рэлігійныя святы, народныя прыкметы, адметнасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 -- «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя п’есы Георга Філіпа Тэлемана;
- у 11:00 і 20:30 -- «Радыёбібліятэка»: Джэк Лондан «Марцін Ідэн», выканаўца – артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 и 18:15 – «У свеце музыкі»: архіўныя запісы народнай артысткі Беларусі і СССР Ларысы Александроўскай;
- у 12:10 і 21:10 – у праграме «Час на джаз» спявае Эрнэсцін Андэрсан; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госць студыі – аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык фільма «Адно на дваіх» Іван Паўлаў. Сустрэча прымеркавана да прэм’еры стужкі;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: запісы габаіста Хайнца Холігера;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Барыса Беднага «Дзяўчаты», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Віяланчэльны канцэрт Уладзіміра Солтана;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы нямецкага піяніста і кампазітара XVIII стагоддзя Фрыдрыха Калькбрэнэра;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы малдаўскай спявачкі Веты Гімпу-Мунцяну і брытанскага выканаўцы Марціна Сіпсана; 
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творы Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні беларускіх музыкантаў.

У праграме магчымы змены