5 красавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: духоўная музыка Ёзефа Гайдна і Генрыха фон Бібера; 
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: «Трыпціх Батычэлі» для камернага аркестра Атарына Рэспігі; 
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: старонкі цыкла Іагана Себасцьяна Баха «Санаты і партыты для скрыпкі сола»; 
- у 8:05 і 23:00 – у праекце «Прачулым радком» гучаць вершы Міколы Хведаровіча ў выкананні артыста Алега Вінярскага; 
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: запісы заслужанага артыста нашай краіны Віктара Кірычэнкі;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Ігара Саруханава; 
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні», прысвечаная жыццю і творчасці рускага бібліяёграфа і бібліяфіла Сяргея Сабалеўскага; 
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: прэзентацыя зборніка апавяданняў Таццяны Цвірко «Не спазніся», размова пра «Сусвет Вугеры» з Маргарытай Латышкевіч, літаратурны каляндар, іншыя навіны кнігавыдання і літаратуры; 
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з фільма «Вясна на Зарэчнай вуліцы»;
- у 10:30 і 20:30 – «Зямля майстроў»: знаёмства з беларускімі народнымі рамёствамі;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: «Каранацыйная» меса Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 11:30 – госця праграмы «Віртуозы» - салістка трупы оперы Вялікага тэатра Беларусі Анастасія Лурыкава;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, што прайшлі выпрабаванне часам;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» раскажа аб творчых планах Вялікага тэатра Беларусі на бліжэйшы час; 
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: стварэнне аўдыяёгідаў; 
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць канцэрты для фартэпіяна з аркестрам Людвіга ван Бетховена, у «Джазавых краявідах» пачуем голас Стыві Уандэра;
- у 16:15 – «Гасцінец» прывядзе нас у вёску Дуброва Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці;
- у 18:10 – «Вечары на канапе» працягваюць расповед пра Аляксандра Цфасмана; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: аперэта Ферэнца Легара «Вясёлая ўдава». Запіс зроблены ў 1984 годзе для аднайменнай кінастужкі. У галоўнай ролі – народная артыстка СССР Алена Абразцова;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: Ханс Крысціян Андэрсэн «Свінапас»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Трамі Янга з аркестрам Луі Армстранга;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёпастаноўка «Таполі нашага юнацтва» паводле аднайменнага твора Івана Навуменкі. Выканаўцы – артысты сталічных тэатраў. Запіс 1983 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» пазнаёміць з музыкай амерыканскага кампазітара-мінімаліста Стыва Райха. 

У праграме магчымы змены