– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Людвіга ван Бетховена;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы народнага артыста СССР скрыпача Леаніда Когана;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: п’есы Ісака Альбеніса;
– у 7:30 – праграма «Духоўная спадчына»: расповед пра Горненскі манастыр Рускай Праваслаўнай Царквы ў прыгарадзе Іерусаліма;
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Міколы Хведаровіча ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: архіўныя запісы Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР Рыгора Шырмы;
– у 9:05 - «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Білі Холідэй;
– у 9:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» прагучаць старонкі аўтабіяграфічнай кнігі Сяргея Лемешава «Шлях да мастацтва» і запісы знакамітага тэнара;
– у 10:05 і 16:00 – праграма «Памяць сэрца»: расповед пра Жлобін у гады Вялікай Айчыннай вайны;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць фільм Карэна Шахназарава «Зімні вечар у Гаграх»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Чацвёрты фартэпіянны канцэрт Сяргея Рахманінава;
– у 11:30 – праграма «Арт-гасцёўня»: сустрэча з галоўным дырыжорам Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча, заслужаным артыстам Беларусі Аляксандрам Крамко;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: перадача «З крыніцы песні», прысвечаная творчасці паэта Уладзіміра Карызны. Запіс 1998 года з фондаў Беларускага радыё;
- у 13:00 – «Натхнёныя музыкай»: інтэрв’ю з заслужанай артысткай нашай краіны, прыма-балерынай Вялікага тэатра Беларусі Марынай Вежнавец;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць сімфоніі Ёзефа Гайдна, у «Джазавых краявідах» - запісы соўл-спявачкі Міні Рыпертан;
– у 18:10 – праект«Вечары на канапе» прысвечаны кіраўніку першага савецкага джазавага аркестра Аляксандру Цфасману;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: опера Сяргея Рахманінава «Алека» паводле паэмы Аляксандра Пушкіна «Цыганы». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1985 годзе;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы піяністкі Дораці Донеган;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: Радыёспектакль «Максімка» паводле аднайменнага апавядання Алеся Жука. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Год запісу - 1993;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа на крылах электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены
