02.04.2026
Упершыню беларусы даведаліся пра гэтую поўнаметражную стужку на Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» летась. Карціна узбекска-амерыканскай вытворчасці расказвае аб цюркскім заваёўніку Цімуры Барласе, які разграміў Залатую Арду. Выхад у шырокі пракат прымеркаваны да 690-годдзя з дня нараджэння легендарнага палкаводца. На закрытым паказе ў кінатэатры «Перамога» пабывала наш карэспандэнт Марыя Казлова.
