2 красавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка брытанскага гітарыста і кампазітара Майкла Олдфілда; 
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы выканаўцаў з Кубы, Мексікі, Анголы, Бразіліі, Германіі і Італіі з праекта «Altri ritmi»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні Райманда Паулса;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: мелодыі амерыканскага кампазітара Джордана Крытца;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны народнаму пісьменніку Беларусі Янку Брылю;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: спявае Ларыса Галубкіна;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Яна Цьерсэна да фільма «Амелі»; 
- у 08:15 - праграма «Нашы людзі» - гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Таіса Бондар «Час, калі нас любілі»; 
- у 09:00 – «На родны лад»: традыцыйныя святы, народныя прыкметы, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я; 
- у 9:05 - «Класіка раніцай»: камерна-інструментальная музыка Эрнеста Шасона; 
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Джэк Лондан «Марцін Ідэн», выканаўца – артыст Алег Сідорчык; 
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: інструментальныя санаты Жана Батыста Кардона і Жана-Мары Леклера;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Сэма Кука 1957 года; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госць студыі – галоўны дырыжор Нацыянальнага Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь Віталь Кульбакоў;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: хіты гурта «Smokie»;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Барыса Беднага «Дзяўчаты», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Фартэпіяннае трыа рэ мажор Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: арыі з твораў Георга Фрыдрыха Гендэля і Іагана Адольфа Хасэ;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: творы Іагана Себасцьяна Баха ў выкананні ансамбля старадаўняй музыкі «Vox Luminis»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»; 
- у 23:00 – «Музычны вечар»: сюіта з балета «Бэла» Уладзіміра Дзешавова – да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў межах сумеснага праекта канала «Культура» Беларускага радыё і радыёстанцыі «Арфей» (Расія).
У праграме магчымы змены