27 сакавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы з папулярных «Музычных калекцый» мінулых дзесяцігоддзяў;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: сімфанічныя творы Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: звернемся да творчасці італьянскага спевака, кампазітара і акцёра Даменіка Мадуньа;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы Дарыа Марыянелі;
- у 07:20 і 13:15 – «Галасы эпохі»: герой праграмы – народная артыстка СССР Тамара Ніжнікава;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: хіты савецкага часу ў выкананні групы «Пламя»;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: узгадаем мелодыі з фільма «Мемуары гейшы»; 
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Таіса Бондар «Час, калі нас любілі»;
- у 09:00 – «На родны лад»: народныя святы, прыкметы і традыцыі, асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: інструментальныя творы індыйскага кампазітара і скрыпача-віртуоза Лакшмінараяна Субраманіяма; 
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Джэка Лондана «Марцін Ідэн», выканаўца – артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: «Высакародныя і сентыментальныя вальсы» Марыса Равеля;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага спевака і акцёра Бінга Кросбі 1957 года; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Тэма размовы – Міжнародны конкурс піяністаў «Мінск–2026», які пройдзе ў сталіцы з 1 па 10 красавіка;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы брытанскай артысткі Ванэсы Мэй; 
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Барыса Беднага «Дзяўчаты» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: песні Юрыя Семянякі, Яўгена Глебава і Аляксандра Клеванца;
- у 16:05 – дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы Ёзэфа Гайдна, Мікалая Метнера і Дзмітрыя Шастаковіча ў выкананні канадскага піяніста Марка Андрэ Амлена;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка, якая гучала на творчым вечары кампазітара Аліны Безенсон;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»; 
- у 23:00 – «Музычны вечар»: іграе народны артыст Беларусі, скрыпач Леў Гарэлік.

У праграме магчымы змены.