22 сакавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Таніты Цікарам, Фрыды Бакара і Браяна Фэры; 
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: фрагмент сюіты Мікалая Рымскага-Корсакава «Шэхеразада»; 
- у 6:10 – «Музыка на канале “Культура”»: творы Пятра Чайкоўскага; 
- у 8:05 і 23:00 – праект «Прачулым радком», які знаёміць з творчасцю беларускіх паэтаў; 
- у 8:15 – «Музыка на канале “Культура”»: кампазіцыі Мікалая Мяскоўскага;
- у 9:05 – праграма «Любімыя мелодыі»: музыка Віталя Гевіксмана з дакументальнага серыяла «Вялікая Айчынная»; 
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ступені жыцця», прысвечаная творчасці народнага артыста СССР і Беларусі Расціслава Янкоўскага; 
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: знаёмства з дзейнасцю кніжных і літаратурных клубаў; 
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі Эдуарда Арцем’ева да фільма «Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх» 1974 года;
- у 10:30 і 20:30 – перадача «Зямля майстроў»: слухайце пра залотнае шыццё;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: санаты Жана Жазэфа дэ Манданвіля;
- у 11:30 – «Віртуозы». Госць праграмы – загадчык сектара медыяадукацыі Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Алена Арэшка;
- у 12:00 і 17:00 – «Рэтра-хіт»: песні, якія вяртаюць у юнацтва;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» раскажа аб творах айчынных кампазітараў з рэпертуару Вялікага тэатра Беларусі; 
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: працягваем гаворку аб метадах апрацоўкі і захоўвання касмічных даных; 
- у 13:45 – «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць мадрыгалы італьянскага кампазітара Клаўдзіа Мантэвэрдзі, «Джазавыя краявіды» пачуеце запісы «Modern Jazz Quartet»;
- у 16:15 – «Гасцінец» пазнаёміць з удзельнікамі фальклорнага ансамбля вёскі Морач Клецкага раёна Мінскай вобласці і распавядзе аб хрэсьбінах у сямейна-абрадавай культуры беларусаў;
- у 18:10 – у праекце «Вечары на канапе» прагучаць кінамелодыі Яўгена Крылатава; 
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: працяг оперы Аляксандра Барадзіна «Князь Ігар» паводле эпічнай паэмы «Слова аб паходзе Ігаравым». Спектакль запісаны па трансляцыі з Вялікага тэатра Беларусі ў 1997 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Трыццаць сланоў ці адзін камп’ютар» Алены Масла;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Уэса Мантгомеры 1963 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля «Адзін лапаць, адзін чунь» паводле аднайменнага твора Міхася Стральцова. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Год запісу 1995. Таксама звернемся да спадчыны эстонскага кампазітара Яана Раэтса;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» прысвечана мастацтву французскага кампазітара і музычнага дзеяча ХХ стагоддзя Арцюра Анегера. 

У праграме магчымы змены.