21 сакавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Кіта Джарэта ў ансамблі з Гідонам Крэмерам і Чарлі Хэйданам; 
- у 02:00 – «Музыка ночы»: мелодыі Ёзефа Гайдна;
- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: ансамблевыя творы Фелікса Мендэльсона; 
- у 7:30 – праграма «Духоўная спадчына»: расповед аб лёсе протаіерэя Арцемія Уладзімірава;
- у 8:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком»: у выкананні артыста Алега Вінярскага прагучаць вершы Рагнеда Малахоўскага; 
- у 8:15 – «Наша музыка»: запісы з дыска «Музыка Нясвіжскага замка»; 
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі» прысвечаны Сусветнаму дню паэзіі; 
- у 9:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам» запрашае прыхільнікаў творчасці Мікалая Рымскага-Корсакава і Сяргея Рахманінава; 
- у 10:05 і 16:00 – «Памяць сэрца»: узгадаем архітэктара Леаніда Левіна і створаныя ім мемарыяльныя комплексы; 
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе паслухаць кампазіцыі да фільма «Пра беднага гусара закіньце слова»; 
- у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: старонкі опер Крыстафа Вілібальда Глюка;
- у 11:30 – праграма «Арт-гасцёўня» пазнаёміць з беларускім музыкантам, фалькларыстам, пісьменнікам Іванам Кірчуком; 
- у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: размова з прафесарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ганнай Каржанеўскай; 
- у 13:00 – «Натхнёныя музыкай»: гераіня праграмы – народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» пачуеце канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі «Tafelmusic baroque orchestra», у «Джазавых краявідах» – запісы сярэдзіны 1970-х гадоў соўл-артыста Тэры Калье;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» прагучаць песні ў выкананні Даліды – Іаланды Крысціны Джыльоці; 
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: пралог і першая дзея оперы Аляксандра Барадзіна «Князь Ігар» паводле эпічнай паэмы «Слова аб паходзе Ігаравым». Спектакль запісаны па трансляцыі з Вялікага тэатра Беларусі ў 1997 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Шырлі Хорн 1963 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Адзін лапаць, адзін чунь» паводле аднайменнага твора Міхася Стральцова. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Год запісу 1995. Таксама ў перадачы прагучыць Канцэрт для флейты і арфы з аркестрам і Пяты фартэпіянны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 23:10 – праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі. 

У праграме магчымы змены.