18 сакавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Рэя Чарльза;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Сяргея Ляпунова;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі ў выкананні савецкай спявачкі Марыі Лукач;
- у 07:05, 22:15 – праект «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю віяланчэліста Кіяна Салтані;
- у 07:20, 13:15 – «Беларуская спадчына» раскажа аб свяце «Гуканне вясны»;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: спявае Алег Даль; 
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: любоўныя дуэты з оперы «Царэвіч» Франца Легара і аперэты «Моніка» Ніка Досталя;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Таісы Бондар «Час, калі нас любілі»;
- у 09:00 – «На родны лад»: народныя святы, прыкметы і традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05  – «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя творы беларускага кампазітара Галіны Гарэлавай;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Джэка Лондана «Марцін Ідэн», выканаўца – артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 і 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны творчасці Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Куці Уільямса 1958 года; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Тэма размовы – аўтары-жанчыны на XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая гэтымі днямі праходзіць у сталіцы;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Людмілы Зыкінай;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Барыса Беднага «Дзяўчаты» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагмент Чацвёртай сімфоніі народнага артыста Беларусі Мікалая Аладава;
- у 16:05 – дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы аўстрыйскай піяністкі ХХ стагоддзя Інгрыд Хеблер; 
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы венгерскага і швейцарскага калектываў;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: народная казка Таццяны Прышчэпавай «Круглая зорка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы санат Аляксандра Скрабіна ў выкананні расійскага піяніста Аляксандра Гіндзіна.

У праграме магчымы змены.