14 сакавіка ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: творы чэшскага кампазітара XVIII Іагана Вангала; 
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: запісы ансамбля старадаўняй музыкі «Кантабіле»; 
– у 7:30 – праграма «Духоўная спадчына»: расповед пра свяціцеля Луку Крымскага (Валянціна Война-Ясянецкага);
– у 8:05 і 23:00 – праграма «Прачулым радком» прысвечана творчай спадчыне Кандрата Крапівы; 
– у 8:15 – «Наша музыка»: творы Льва Абеліёвіча; 
– у 9:05 - «Любімыя мелодыі»: хіты Адрыяна Чэлентана; 
– у 9:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» прагучаць урыўкі з «Запісак» кампазітара Міхаіла Глінкі і музычныя ілюстрацыі да іх; 
– у 10:05 і 16:00 – праграма «Памяць сэрца»: старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Рэчыца; 
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць фільм Таццяны Ліёзнавай «Карнавал»; 
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Другая віяланчэльная саната Людвіга ван Бетховена;
– у 11:30 – праграма «Арт-гасцёўня»: інтэрв’ю з дырэктарам філармоніі для дзяцей і юнацтва Алегам Мазурыным; 
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: перадача «Сын песні», прысвечаная народнаму артысту Беларусі, кіраўніку Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Міхаілу Дрынеўскаму. Запіс з фондаў Беларускага радыё; 
 - у 13:00 – «Натхнёныя музыкай»: размова з генеральным дырэктарам вялікага тэатра Беларусі Кацярынай Дулавай;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць канцэрты для трубы з аркестрам Георга Філіпа Тэлемана, у «Джазавых краявідах» - запісы соўл-спевака Джоні Тэйлара;
– у 18:10 – праект«Вечары на канапе» пазнаёміць з жыццём і творчасцю зоркі старой эстрады Тамары Цэрытэлі; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Жака Афенбаха «Казкі Гофмана» паводле навел нямецкага пісьменніка. Запіс па трансляцыі з Вялікага тэатра Беларусі зроблены ў 1983 годзе;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Монці Уотэрса «The Black Cat»;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: Радыёспектакль «Градабой» паводле аднайменнага рамана Паўла Місько. Аўтар інсцэніроўкі для радыё Алесь Кучар, рэжысёр Соф’я Гурыч. Ролі выконваюць артысты Купалаўскага тэатра. Запіс 1981 года. Прагучыць першая частка пастаноўкі;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі. 

У праграме магчымы змены