Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава штомесяц ладзіць тэматычныя экскурсіі па Гомелі

12.03.2026 

У горадзе з даўняй гісторыяй некалі існаваў квартал – Спасава слабада, дзе жылі стараабрадцы. Зараз гэта цэнтр Гомеля. Цяпер тут зусім іншыя жыхары, але рэха культуры папярэдніх насельнікаў можна адчуць у архітэктуры. Якраз з яе адметнасцямі, а таксама з бытам стараабрадцаў і знаёмяць усіх жадаючых падчас экскурсіі. Яе па традыцыі праводзіць дырэктар Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый Юрый Катляроў.

Фота са старонак у сацыяльных сетках Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава