12.03.2026
Форум стане пляцоўкай для абмену вопытам паміж дырыжорамі і музыкантамі Беларусі і Расіі. Пройдуць майстар-класы, круглыя сталы, адкрытыя рэпетыцыі, лекцыі і семінары. Напярэдадні ў рамках мерапрыемства адбыўся анлайн-конкурс імя Леаніда Іванова сярод аркестраў народных інструментаў музычных устаноў адукацыі з Беларусі і Расіі. Імёны пераможцаў у розных намінацыях і ўладальніка Гран-пры аб’явяць на гранд-канцэрце 13 сакавіка ў Магілёўскай абласной філармоніі, які стане кульмінацыяй мерапрыемства. Расказвае арганізатар форуму дырыжораў, кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Леаніда Іванова Дзяніс Чарта.
Фота: sb.by
