12 сакавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскай рытм-н-блюзавай спявачкі Тэльмы Х’юстан; 
- у 02:00 – «Музыка ночы»: Канцэрт для скрыпкі і фартэпіяна з аркестрам Фелікса Мендэльсона;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні з рэпертуару гурта «Браво»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: мелодыі амерыканскага кампазітара кітайскага паходжання Крыстафера Ціна;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны народнаму паэту Беларусі Максіму Танку;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні на словы Ігара Каханоўскага;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі да серыяла «Вядзьмак»; 
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Таіса Бондар «Час, калі нас любілі»; 
- у 09:00 – «На родны лад»: традыцыйныя святы, народныя прыкметы, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я; 
- у 9:05 - «Класіка раніцай»: музыка Валерыя Гаўрыліна; 
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Франсуаза Саган «Крыху сонца ў халоднай вадзе»; 
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: Струнны квартэт Марыса Равэля;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Білі Экстайна і яго аркестра; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Госця студыі - стваральніца і кіраўніца мадэльнай студыі «Рэальны ўзрост» Ларыса Завярач;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: песні ў выкананні Уладзіміра Трошына;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Барыса Беднага «Дзяўчаты», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагмент «Канцэртнай фантазіі» для скрыпкі з аркестрам Мікалая Аладава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка Нікало Паганіні;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: сімфанічныя творы Ёзефа Гайдна і Роберта Шумана ў выкананні Лазанскага камернага аркестра;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»; 
- у 23:00 – «Музычны вечар»: фрагменты балетаў Пятра Чайкоўскага «Спячая прыгажуня» і «Шчаўкунок».
У праграме магчымы змены