11 сакавіка ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы дырыжораў Клода Каравэлі і Поля Марыа;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: Саната рэ мажор для фартэпіяна ў чатыры рукі Антона Рубінштэйна;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: песні кампазітара Аляксандра Зацэпіна;
– у 07:05, 22:15 – праект «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю нарвежскай скрыпачкі Мары Самуэльсэн;
– у 07:20, 13:15 – «Беларуская спадчына» раскажа аб вясельных абрадах і традыцыях;
– у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: спявае Андрэй Міронаў; 
– у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі Томаса Ньюмана да фільма «Знаёмцеся, Джо Блэк»;
- у 8:15 – паўтор нядзельных праграм «Проста пра навуку» і «Кнігасвет»
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Таісы Бондар «Час, калі нас любілі»;
– у 09:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы і традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05  – «Класіка раніцай»: вакальныя кампазіцыі ў выкананні народнага артыста СССР Зіновія Бабія;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Франсуаза Саган «Крыху сонца ў халоднай вадзе»; 
– у 11:30 і 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны знакамітаму тэнару Івану Казлоўскаму;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: лепшае са спадчыны трамбаніста Кіда Оры; 
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – дырэктар РТБД Святлана Навуменка і заслужаны артыст Беларусі Валянцін Салаўёў;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Жана Татляна;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Барыса Беднага «Дзяўчаты», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагмент Другой сімфоніі Анатоля Багатырова;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
– у 17:00 – «Амфітэатр»: творы Іаганэса Брамса і Ёзефа Гайдна; 
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы балгарскай групы «Ethnotix» і ансамбля з Фінляндыі «Siba Folk Band»;
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»: твор Крысціны Качэні «Мушык»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы брытанскага піяніста Леона МакКоўлі.
У праграме магчымы змены