Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае наведаць выставу «Дамы Купалы»

05.03.2026 

Экспазіцыя прысвечана Году беларускай жанчыны і прадстаўляе фатаграфіі і дакументы сваячак народнага паэта Беларусі. Сярод іх адметныя жанчыны, у тым ліку маці Янкі Купалы, жонка Уладзіслава Луцэвіч, першы дырэктар музея Песняра, 135-годдзе з дня нараджэння якой святкуем сёлета, а таксама траюрадная пляменніца Жанна Дапкюнас, што доўгі час узначальвала Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Расказала загадчык аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы музея Марыя Барткова.