24 лютага ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі Рода Сцюарта;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Ісака Альбеніса;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Людмілы Гурчанкі і Уладзіміра Трошына;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы амерыканскай віяланчэлісткі кітайскага паходжання Ціны Го;
- у 07:20, 13:15 – праект «Месца прыцягнення» працягвае знаёмства са Шкловам;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: спявае Барбра Стрэйзанд; 
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Імрэ Кальмана;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: Таіса Бондар «Час, калі нас любілі»;
- у 9:00 - «На роды лад»: рэлігійныя святы, народныя прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: творы Франсіса Пуленка; 
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Франсуаза Саган «Крыху сонца ў халоднай вадзе». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – у праекце «У свеце музыкі» прагучаць галасы сусветна вядомых вакалістаў – Мантсерат Кабалье, Лучана Павароці, Марыі Калас;
- у 12:10 і 21:10 – праект «Час на джаз»: музыка Луі Армстранга; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госця студыі – загадчык навукова-даследчага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Таццяна Тройнель;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам фа мажор Джорджа Гершвіна;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: апавяданне Івана Сяргейчыка «Падарунак», тэкст чытае артыстка Галіна Кухальская;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Скрыпічны канцэрт Генрыха Вагнера;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
- у 17:00 – «Амфітэатр»: фартэпіянная музыка Ферэнца Ліста; 
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: сімфанічныя творы Вольфганга Амадэя Моцарта і Эрыка Саці ў выкананні аркестра «Camerata Salzburg»; 
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар» прысвечаны творчасці кампазітара, піяніста і спевака Дзмітрыя Малікава.
У праграме магчымы змены