- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні ў выкананні Хуліа Іглесіяса;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Мікалая Пяйко;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы Ізмаіла Капланава;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з творчасцю амерыканскага піяніста і кампазітара Джорджа Скаруліса;
- у 07:20 – праграма «Галасы эпохі» прысвечана народнаму артысту Беларусі, прафесару Міхаілу Фінбергу;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні беларускіх кампазітараў;
- у 08:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з фільма 2022 года «Каханак лэдзі Чатэрлей»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Алена Папова «Вялікае падарожжа Малышкі»;
- у 09:00 - «На родны лад»: рэлігійныя святы, народныя традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
– у 9:05 - «Класіка раніцай»: вакальныя кампазіцыі ў выкананні Поля Робсана;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Франсуаза Саган «Крыху сонца ў халоднай вадзе», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: Першая «Англійская» сюіта Іагана Себасцьяна Баха ў выкананні заслужанага артыста Расіі Анатоля Вядзернікава;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: хіты Фрэнка Сінатры;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госці студыі – загадчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ Дзмітрый Дзятко і прафесар філалагічнага факультэта Таццяна Старасценка;
- у 13:00 – РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ДЫКТОЎКА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. Прамая трансляцыя;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Эрнэст Хемінгуэй «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)», тэкст чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Трэцяя сімфонія Кіма Цесакова – да дня нараджэння творцы;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка французскага кампазітара XX стагоддзя Жана Франсэ;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: праграма «На скрыжаванні стагоддзяў» заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы. Запіс зроблены ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў кастрычніку мінулага года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь.
У праграме магчымы змены
