18 лютага ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі грэчаскага творцы Вангеліса, амерыканскіх музыкантаў, аўтараў музыкі да тэлесерыялаў «Твін Пікс» і «Паліцыя Маямі»;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: Першая сімфонія Мікалая Мяскоўскага;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: песні ў выкананні Вячаслава Малежыка;
– у 07:05, 22:15 – праект «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю іспанскага кампазітара Адрыяна Берэнгера;
– у 07:20, 13:15 – «Беларуская спадчына» запрашае даведацца пра зімова-вясенняе свята, якое адзначаецца перад пачаткам Вялікага посту;
– у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: творчасць Васіля Раінчыка; 
– у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: уверцюра да оперы «Набука» Джузэпэ Вердзі;
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Алены Паповай «Вялікае падарожжа Малышкі»;
– у 09:00 – «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
– у 9:05  – «Класіка раніцай»: творы Яна Давіда Голанда;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Франсуаза Саган «Крыху сонца ў халоднай вадзе», выканаўца – артыстка Ліка Пташук; 
– у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: запісы славутага тэнара Зураба Саткілавы;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Джун Крысці 1958-га года; 
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Наталля Шапран;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Аляксандра Малініна;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Эрнэст Хемінгуэй «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)», чытае артыст Алег Вінярскі;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: музыка народнага артыста Беларусі Сяргея Картэса;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
– у 17:00 – «Амфітэатр»: творы англійскага кампазітара Фрэдэрыка Дыліуса; 
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы італьянскай групы «Tazenda»;
– у 21:00 - «Вячэрняя казка»: твор Лелі Багдановіч «Каралеўства чатырох сясцёр»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы піяніста Абеля Санчаса-Агілеры.

У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.