Тыдзень роднай мовы стартаваў у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

17.02.2026 

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Па 20 лютага пройдзе цэлы шэраг мерапрыемстваў – лекцыі, семінары, круглыя сталы, інтэрактыўныя заняткі, творчыя сустрэчы і адукацыйна-забаўляльныя мерапрыемствы. Падрабязней распавёў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.
На Тыдні роднай мовы ўстанова плануе цэлы шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку і з моладдзю. Важнай падзеяй стане ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу навукова-даследчых работ «Васількоў шапатліваю моваю». Распавяла старшыня Савета маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Путрыч.