– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы «Укулеле аркестра» з Вялікабрытаніі;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянныя творы Ферэнца Ліста;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: у выкананні народнага артыста Расіі Рудольфа Керэра гучаць прэлюдыі і накцюрны Фрыдэрыка Шапэна;
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны асобе святога Ігнація Баганосца;
– у 8:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага прагучаць вершы Сымона Блатуна;
– у 8:15 – «Наша музыка»: аўтарская песня Таццяны Дашкевіч;
– у 9:05 - «Любімыя мелодыі»: запісы брытанскага рок-гурта «Supertramp»;
– у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: старонкі з кнігі спявачкі Ірыны Архіпавай «Музыка жыцця» і ўспаміны скрыпача Ігара Ойстраха, а таксама музычныя іллюстрацыі да іх;
– у 10:05 і 16:00 – праграма «Памяць сэрца» раскажа аб ваенных помніках Навагрудчыны;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з фільма Эльдара Разанава «Жорскі раманс»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: інструментальныя санаты Ёзефа Гайдна;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня»: сустрэча з салістам Вялікага тэатра Беларусі, народным артыстам нашай краіны Станіславам Трыфанавым;
– у 12:00 і 17:00 – у праграме «Музычная студыя» гучаць творы кампазітара Ісака Шварца;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» прысвечаны юбілею опернага рэжысёра Маргарыты Ізворскай-Елізар’евай;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» вы пачуеце творы старадаўняга французскага кампазітара Марка Антуана Шарпанцье, у «Джазавых краявідах» вас чакае саўндтрэк з культавай кінастужкі 1980 года «Браты Блюз»;
– у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» прапануе вашай увазе музыку джаз-аркестра Якава Скамароўскага;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: музычны спектакль «Руслан і Людміла» паводле паэмы Аляксандра Пушкіна і оперы Міхаіла Глінкі. Пастаноўка адбылася на Беларускім радыё ў канцы мінулага стагоддзя. Аўтар сцэнарыя Ірына Мільто, рэжысёр Людміла Рагачова, у спектаклі занятыя народныя артысты Беларусі Валерый Філатаў і Аўгуст Мілаванаў, заслужаныя артысты нашай краіны Аляксандр Бяспалы, Пётр Юрчанкоў, Алег Корчыкаў, Аляксандр Суцкавер і многія іншыя. Прагучыць першая частка спектакля;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Рэндзі Брэкера 1968 года «Score»;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Трывожнае шчасце» паводле аднайменнага рамана Івана Шамякіна. Рэжысёр Марына Троіцкая. У спектаклі занятыя народныя артысты СССР Генадзь Аўсяннікаў і Віктар Тарасаў, народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, заслужаныя артысты нашай краіны Барыс Уладамірскі, Павел Пекур, Алена Рынковіч, Мацвей Федароўскі, артысткі Ніна Гейц, Маргарыта Громава, а таксама іншыя артысты купалаўскага тэатра. Запіс 1961 года;
– у 23:10 – праграма «Летуценні» прапануе віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены
