У фае – ручнікі і наміткі, на сцэне – «Сівая легенда». Вечар беларускай культуры прайшоў у Вялікім тэатры Беларусі

13.02.2026 

Гасцям прадставілі экспанаты з Навукова-даследчага музея беларускага мастацтва і культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. А таксама супрацоўнікі цэнтра правялі майстар-клас па завязванні наміткі. Кульмінацыя вечара – опера «Сівая легенда» кампазітара Дзмітрыя Смольскага. Імпрэзу наведала наш карэспандэнт Алеся Давідовіч.