XXIII Міжнародная спецыялізаваная выстава «Адукацыя і кар’ера» пройдзе ў Мінску

12.02.2026 

Гэты праект – магчымасць глыбей пазнаёміцца з сістэмай прафесійнай адукацыі, будучым месцам працы, знайсці варыянты праходжання практыкі і даведацца аб перспектывах прафесійнага росту. Да ўдзелу запрашаюцца абітурыенты, бацькі, студэнты ўніверсітэтаў і навучэнцы каледжаў. Арганізатары падрыхтавалі аб’ёмную праграму актыўнасцей: пройдуць розныя майстар-класы, семінары і круглыя сталы. Больш падрабязна раскажа дырэктар выставачнага прадпрыемства «Экспафорум» Вікторыя Мікалюк.

Фота: refor.by