Вечар, прысвечаны 585-годдзю з дня нараджэння вялікага ўзбекскага паэта і мысліцела, дзяржаўнага дзеяча Алішэра Наваі прайшоў у Доме дружбы

11.02.2026 

У мерапрыемстве ўдзельнічалі члены Таварыства дружбы «Беларусь—Узбекістан», актывісты Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь і замежных дыпмісій, выкладчыкі і студэнты ВНУ і каледжаў Мінска. Для гасцей гучалі вершы Алішэра Наваі на ўзбекскай, беларускай і рускай мовах, інструментальныя творы і песні. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.