«Крыніца натхнення – жыццё народа»

10.02.2026 

Сёлета Беларусь адзначае 105 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Івана Мележа. Напярэдадні памятнай даты ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адкрылася выстава «Крыніца натхнення – жыццё народа». У экспазіцыі – архіўныя дакументы, якія распавядаюць пра жыццёвы і творчы шлях Івана Мележа і яго сяброўскія адносіны з іншымі пісьменнікамі, раскрываюць асаблівасці працы над вядомымі творамі, паказваюць інтэрпрэтацыю вобразаў у тэатры і кіно. Аб адкрыцці экспазіцыі – у рэпартажы Алесі Давідовіч.